зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_55

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Камсамольская, 31

Датаванне

1932 г.

Стыль

"Польскі” функцыяналізм з рысамі класіцызму

Апісанне

Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы мураваны аб’ём, які накрыты двухсхільным дахам. Пасля Другой сусветнай вайны на месцы, дзе знаходзіцца будынак былі руіны, якія засталіся з ваеннага часу. Участак належыў Друтман Ярыхіму і Фрэйдзе. Напрыканцы 1920-х годоў надзел набывае Рабіновіч Гітла, якая напачатку 1932 года атрымлівае зацверджыны Магістратам Брэста-над-Бугам праект двухпавярховага жылога дома, які быў распрацаваны вядомым пецярбургскім, а затым і брэсцкім архітэктарам Мікалаем Катовічам. Афіцыйна будынак уведзены ў эксплуатацыю рашэннем магістрату ад 4 лістапада 1932 года. Будынак нацыяналізаваны выканкамам Брэсцкай вобласці 2 студзеня 1940 года і быў пераўтвораны ў сталовую (якая, дарэчы, згадваецца ў якасці рэстарана ў аповесці "У спісках не лічыцца" і знятай па ёй мастацкай кінастужцы "Я рускі салдат"). Пасля вызвалення, з 1944 да канца 1950-х гадоў у будынку змяшчаўся рэстаран "Беларусь", потым сталовая, кавярня, кафэ "Дыетычнае". 20.05.1993 будынак набыла вытворча-гандлёвая фірма "Алеся", пераўтвораная 05.10.2000 ва унітарна-камунальнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства "Алеся-Сэрвіс", з 09.08.2008 - ААТ "Алеся-Сэрвіс".