Шыфр
112Е000002_56
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Камсамольская, 34
Датаванне
1881 г.
Апісанне
Сёння пад лічбай 34 па вул. Камсамольскай пазначаны два двухпавярховых будынка, маючых сваю гісторыю і да пэўнага часа меўшых розныя адрасы.
Паўночная частка была пабудавана як аднапавярховы дом ў 1923 годзе Падва Эльяшам. Тады будынак меў паліцэйскі адрас вул. Вазнясенская, 28. У 1927 годзе ўладальнікі парцэлы Падва Эльяш і Ніна надбудоўваюць над будынкам другі паверх (у той час адрас будынка вул. Капітана Стяцкевіча, 34), а ў 1930 годзе яны прыбудавалі да дома двухпавярховую, Г-падобную ў плане, афіцыну. Да канца 1939 года ў будынку дзейнічаў рэстаран “Morskie Oko”.
Паўдневая частка упершыню згадваецца ў архіўных дакументах у траўні 1881 года у сувязі з продажам яе Фрыдфель Срулем - Куперштэйну Шломе. Тады гэта быў аднапавярховы будынак. Пасля смерці Ш.Куперштэйна ўзнік канфлікт паміж нашчадкамі: ўдавой і дзецьмі Леонам і Янкелем. У выніку судовага разбору ўладальнікам будынка стаў Янкель Купештэйн. Ён памер у 1915 годзе і будынак застаўся ў его дочкі Хане-Мэндэль Віндэрбаўм. У 1924 годзе Віндэрбаўм прадае дом Ніне Падва. З 1927 года Ніна і Эльяш Падва зрабіліся саўладальнікамі гэтага дома. Аб будынку вядома, што ён на гэты час быў аднапавярховы з франтонам.
2 студзеня 1940 года абодва будынка былі нацыяналізаваны. Пасля Другой Сусветнай вайны будынкі выкарыстоўваліся пад жыллё і пункт грамадскага харчавання “Блінная”. Сёння будынкі маюць адзіны адрас вул. Камсамольская, 34 і выкарыстоўваюцца як адміністрацыйныя, на першым паверсе размешчана кафе “На Вознесенской”.