Шыфр
112Е000002_57
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Камсамольская, 41
Датаванне
1911 - 1915 гг.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Двухпавярховы трапецападабны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Па жаданню ўладальніка будынка Сандэра Маркіцера, ў ходзе адбудовы, аздоба была спрошчана: не будуецца франтон, пілястры, зашклёныя дзверы ў стылі мадэрн зменены на глухія фялёнгавыя. Мажліва з недахопу сродкаў засталіся старыя чыгунныя кранштэйны, замест бетонных пліт. Новы гаспадар Ёсель Калінскі ў 1935 годзе прыстасоўвае скразны праезд пад пакой і кухню. У 1967 годэе гаркамгас закладвае астатні скразны праезд. Будынак помнік позняга класіцызму. Сёння ў будынку 11 кватэр: 3-аднапакаёвых, 7- двухпакаёвых, 1- трохпакаёвая. На сённяшні дзень 7 кватэр прыватызаваны.