Шыфр
112Е000002_58
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Камсамольская, 45
Датаванне
1926 г., 1930 г.
Апісанне
Г-падобны ў плане, двухпавярховы мураваны аб’ём накрыты невысокім складаным вальмавым дахам, схаваным за атыкамі несапраўдных рызалітаў. У параўнанні з фатаздымкамі 1940-х гадоў, сёння страчаны атык, уваход у краму на рагу Камсамольскай і Гогаля і балкон над ім. Будынак помнік ранняга канструктывізму.
Як высветлілася, маёмасцю з 1905 года, пасля смерці Арон-Лейбы, упраўляў старэйшы з сыноў Гершка Маркіцер. Пасля Першай сусветнай вайны вярнулася з эвакуацыі Рыўка Маркіцер, верагодна блізкая сваячка Гершкі Маркіцера (жонка альбо дачка), якая прадае палову сваей парцэлы Мейяру Тыненбаўму (ва ўсялякім выпадку пасля вайны на дзялцы два гаспадара). У 1926 годзе парцэла Тэненбаўма (Стяцкевіча, 51) належыць другому ўласніку - Лявону Самсановічу. Дом у сучасным выглядзе быў здадзены ў эксплуатацыю 29 лістапада 1930 года рашэннем Магістрата Брэста-над-Бугам № 20741. 2 студзеня 1940 года дом муніцыпалізаваны. 31 кастрычніка 1950 года перададзены на баланс гаркамгаса. Сёння ў будынку 6 кватэр: 4- двухпакаёвых, 2- трохпакаёвых. На сённяшні дзень 4 кватэры прыватызаваны.