Шыфр
112Е000002_60
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Куйбышава, 11
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Двухпавярховы будынак з багата дэкарыраванымі сценамі ўяўляе сабой складаную прамавугольную форму плана, арыентаванага больш працяглым фасадам уздоўж вул. Міцкевіча, мураваны аб’ём накрыты двухсхільным дахам.
Будынак быў пабудаваны ў пачатку XX ст., але падчас Першай сусветнай вайны быў пашкоджаны. Адноўлены ў 1929 г. па праекце брэсцкага архітэктара Мікалая Катовіча. У будынку была размешчана прыватная руская гімназія, дырэктарам якой быў знакаміты ўрач, грамадскі дзеяч Павел Кораль. З прыходам Краснай Арміі ў 1939 г. Павел Кораль быў арыштаваны НКУС і накіраваны ў ссылку ў Сібір, адтуль ён не вярнуўся, згінуў.
2 студзеня 1940 г. будынак па вул. Куйбышава, 11 быў нацыяналізаваны і прыстасаваны пад жыллё. Гісторыя будынка на працягу Другой сусветнай вайны не высветлена.
Рашэннем выканкама Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў ад 29.08.1950 г. № 933 уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас. Была выканана перабудова памяшканняў. Пад час рэканструкцыі 1971 г. у доме выканана ўнутраная перапланіроўка, дэмантавана печ i ўсталявана цэнтральнае ацяпленне, праведзены каналізацыя i вадаправод. Прызначэнне будынка з гэтых часоў не змянялася. Пасля вайны будынак выкарыстоўваўся як вячэрняя школа працоўнай моладзі.