зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_61

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Куйбышава, 12

Датаванне

1896 г.

Апісанне

Гісторыка-культурная каштоўнасць уяўляе сабой аднапавярховы, Г-падобны ў плане, комплекс розначасовых будынкаў.

20 чэрвеня 1925 г. муж і жонка Матыс і Ганна Лабрысы атрымліваюць зацверджаны Магістратам Брэста-над-Бугам праект пабудовы на месцы драўлянага і каменнага гаспадарчых пабудоў, Г-падобнага каменнага гаспадарчага “комплексу”, які складаецца з “лядоўні”, дравянога сарая і “устэмпу” на 3 ачкі. Мяркуючы па наяўных у НМУ “ГАБО” дакументах, дадзены праект не быў увасоблены ў жыццё. Відавочна, с прычыны смерці гаспадара.

У 1930 годзе новы ўладальнік участка Макс Лабрыс заказвае праект рэканструкцыі ўчастка вядомаму брэсцкаму архітэктару Мікалаю Сінкевічу. Праект прадугледжваў будаўніцтва замест старой драўляна-каменнай афіцыны, будаўніцтва ў глыбіні двара яшчэ адной афіцыны і каменнага гаспадарчага будынка на паўднёвай мяжы ўчастка. Верагодна менавіта тады былі атынкаваны прасценкі, цокаль і падваконныя нішы. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года. Выкарыстоўваўся пад жыллё. 3 жніўня 1980 г. будынак перададзены Пінскаму УПП таварыства сляпых. У пабудаванай у 1960-х гадах прыбудове размешчана медыцынская ўстанова.