Шыфр
112Е000002_63
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Куйбышава, 49
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Апісанне
Двухпавярховы мураваны будынак мае прамавугольную складаную форму і сіметрычны фасад, накрыты вальмавым дахам, падмурак - бутавы камень. Архітэктура дома без элементаў дэкора. Унутраныя сцены дзеляць дом на 8 кватэр (20 пакояў). У доме ёсць цэнтральнае ацяпленне, газ, каналізацыя, вадаправод. Будынак адносіцца да грамадзянскай архітэктуры позняга класіцызму.
Першапачаткова будынак быў запраектаваны на 15 памяшканняў з калідорнай планіроўкай. Ацяпленне будынка ажыццяўлялася праз 14 мураваных абліцаваных паліванай кафляй печаў аж да 1973 года. На дваровай тэрыторыі знаходзіліся гаспадарчыя пуні і туалет.
У 1973 г. выканана перпланіроўка, у 1986 г. рэканструкцыя з перапланіроўкай кватэр, усталяваны ванны, замуравана 4 акна на первым і другім паверхах фасаду. Зараз у доме 8 кватэр на 20 пакояў: 4-двухпакаёвыя і 4-трохпакаёвыя кватэры, шыфер на даху заменены на жалезны.