зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_65

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1928 г.

Апісанне

Жылы будынак па вул. Леванеўскага, 3 быў пабудаваны ў 1928 годзе па праекце двухкватэрнага дома. На першым паверсе дома была гасціная, кабінет, кухня. На мансардзе былі спальні, ванная, туалет. Будынак меў аўтаномную сістэму вадзянога ацяплення, вадаправод і каналізацыю. Дабраўпарадкаванне ўчастка вакол дома было выканана па праекце архітэктара Юльяна Лісецкага. Участак быў агароджаны дряўляным штыкетнікам.

У гады Вялікай Айчыннай вайны і да 1990 года будынак выкарыстоўваўся як жылы трохкватэрны дом. На першым паверсе размяшчалiся адна двухпакаёвая i адна аднапакаёвая кватэра. На паверх вядзе драўляная лесвіца. На мансардным паверсе знаходзiлася аднапакаёвая кватэра. У доме прадугледжаны два ўвахода з галоўнага фасада i адзiн з двара.  

У 1990 годзе рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў № 18 ад 28.02.1990 жылы будынак, якi належаў гарадскому вытворчаму аб'яднанню жыллёва-камунальнай гаспадаркі, было вырашана перадаць на баланс Брэсцкаму абласному краязнаўчаму музею для стварэння ў ім пасля рэстаўрацыі музея гісторыі горада.

Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея па вул. Леванеўскага, 3 быў прыняты ў эксплуатацыю 04.09.1997 г.

З 2007 г. уласнікам будынка, ў якім размешчаны Музей гісторыі горада Брэста, з’яўляецца аддзел культуры Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта.