Шыфр
112Е000002_66
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Леванеўскага, 5
Датаванне
1922 г. - 1924 г.
Апісанне
Будынак па вул. Леванеўскага, 5 уяўляе сабой аднапавярховы, крыты высокім двух'ярусным вальмавым дахам з мансардай і мезанінамі, мураваны прамакутны ў плане аб'ём з невялічкім прысядзібным участкам. Парадны ўваход у будынак размешчаны ў глыбокай лоджыі з трохарачнай аркадай. У калідорнай планіроўцы будынку вылучаны цэнтральны вестыбюль з лесвіцай на мансардавы паверх. Будынак быў разлічаны на чатыры сям'і. Раней будынак быў накрыты цаглянай дахоўкай. Першапачаткова ўчастак быў абнесены драўлянай агароджай.