Шыфр
112Е000002_67
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Леванеўскага, 6
Датаванне
1922 г.
Стыль
«Stylzakopański»
Апісанне
Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане драўляны аднапавярховы з мансардай аб'ём з высокім двух'ярусным вальмавым дахам.
Будынак па адрасе Леванеўскага, 6 пабудаваны паміж 1922 і 1923 гадамі, па праекце архітэктара Аляксандра Прухніцкага, паколькі на фотаздымках 1924 ён ужо прысутнічае. Асабняк выкарыстоўваўся як службовае жыллё прыбылых з іншых ваяводстваў Польшчы чыноўнікаў, таму ўсталяваць асоб, якія пражывалі ў доме ў міжваенны перыяд, на дадзены момант, не ўяўляецца магчымым. Будынак меў аўтаномную сістэму вадзянога ацяплення, вадаправод і каналізацыю, печы для ацяплення. На другі паверх вяла драўляная лесвіца.
Будынак муніціпалізаваны ў 1940 годзе. Перададзены Гаркамгасу рашэннем Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта № 154 ад 6 лютага 1951. Выкарыстоўваецца як жылы дом на 2 кватэры.