зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_68

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1923 г.

Апісанне

Сучасны будынак па вуліцы Леванеўскага, 7 з'яўляўся культурным i кампазіцыйным цэнтрам найбуйнейшай i першай з пабудаваных калоній, названай пасля трагічнай смерці першага прэзідэнта Польшчы Габрыэля Нарутовіча яго іменем. Будынак размяшчаўся па вуліцы Вспульна (Леванеўскага) завяршаючы перспектыву вул. Ажэшкі (Камуністычная). Казіно "Агніска" (сучасны будынак Леванеўскага, 7) з'яўлялася галоўным будынкам калоніі імя Нарутовіча. Пабудаваны ў 1923 годзе па індывідуальным праекце Юльяна Лісецкага. Выкарыстоўваўся ў якасці клуба для чыноўнікаў ваяводскага ўраду. Пасля страты дзяржаўнасці Польшчы, у 1939 годзе, у будынку размясцілася ваенная камендатура. Выкарыстоўванне будынка ў гэтай якасці прадоўжылася i падчас фашысцкай акупацыі, i ў пасляваенны час. Пасля развалу СССР у будынку змяшчалася КЭЧ Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 27 снежня 2005 года, згодна з дагаворам №27 - у, будынак прададзены грамадскаму аб'яднанню "Футбольны клуб "Дынама-Брэст". Будынак пабудаваны ў стылі неакласіцызму.