Шыфр
112Е000002_69
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1935 г.
Апісанне
Жылы будынак па вул. Леванеўскага, 9 быў пабудаваны ў 1935 годзе. Будынак мураваны, аднапавярховы з высокай мансардай, накрыты вальмавым дахам, пабудаваны па праекту 4-х кватэрнага дома. На 1 паверсе была гасціная, кабінет, кухня, ідальня. На мансардзе былі спальні, ванна, туалет. Будынак меў аўтаномную сістэму вадзянога ацяплення, вадаправод і каналізацыю, дымавыя трубы.
Добраўпарадкаванне ўчастка вакол дома было выканана па праекце архітэктара Юліана Лісецкага. Будынак знаходзіцца ў глыбіні ўчастка, участак мае драўляную агароджу з высокага штыкетніка.
Зараз у будынак вядуць тры ўвахода - з галоўнага фасада i два з задняга. На паверх вядзе драўляная лесвіца. На першым паверсе размяшчаюцца 1- трохпакаёвая, 1 - двухпакаёвая i 1 - аднапакаёвая кватэры. На мансардным паверсе знаходзяцца дзве кватэры - аднапакаёвая i двухпакаёвая. Пад будынкам маецца падвал. На дваровай тэрыторыі размешчаны гаспадарчыя пабудовы. Будынак абсталяваны газам.