зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Будзённага, 18/1

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Канструктывізм з элементамі класіцызму

Апісанне

Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём з сіметрычным фасадам, накрыты двухсхільным дахам. Быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя, архітэктар невядомы. У польскі час будынак выкарыстоўваўся як жылы і быў нацыяналізаваны ў 1940 г. згодна пастанове Часовага ўпраўлення горада Брэста. У час нямецка-фашысцкай акупацыі і да нашых дзён будынак выкарыстоўваецца як жылы.

Ацяпленне кватэр ажыццяўлялася печамі, абліцаванымі паліванай кафляй. Ванн і ўнітазаў у кватэрах не было, на двары былі 2 пуні, туалет. У 1958 г. пад час рэканструкцыі будынка праведзены вадаправод. У 1972 г. выканана рэканструкцыя.

Зараз у доме 2 трохпакаёвыя кватэры, уваход у кватэры размешчаны ў прыбудове пры дваровым уваходзе, маецца адна лесвічная клетка, пад домам падвал.