Шыфр
112Е000002_70
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Леванеўскага, 11
Датаванне
1923 г.
Стыль
styl dworkowy
Апісанне
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокiм мансардавым дахам. Будынак пабудаваны ў рэдкім для Беларусі стылявым накірунку міжваеннай Польшчы “styl dworkowy”.
Жылы будынак па вул. Леванеўскага, 5 быў пабудаваны ў 1923 годзе па праекце двухкватэрнага дома. Будынак меў аўтаномную сістэму вадзянога ацяплення, вадаправод і каналізацыю. Добраўпарадкаванне ўчастка вакол дома было выканана па праекце архітэктара Юльяна Лісецкага. Участак падзелены на две зоны - гаспадарчую за домам i парадную - перад галоўным фасадам з газонамі, кветнікамі, дэкаратыўнымі вадаёмамі. Паколькі будынак з’яўляўся ўласнасцю дзяржаўнай казны і выкарыстоўваўся ў якасці службовага жылля, на сённняшні час немагчыма высветліць прозвішча чыноўнікаў, якія жылі ў гэтым будынку ў міжваенны час. Вядома, што адміністратарам калоніі і адказным за прапіску доўгі час лічыўся Мячыслаў Уранкоўскі. Будынак муніцыпалізаваны ў 1940 годзе.