Шыфр
112Е000002_73
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1932 г.
Стыль
"польскі" канструктывізм
Апісанне
Дом пабудаваны ў стылі функцыяналізму, які ўзнік пасля Першай сусветнай вайны і пашырыўся ў 1920-1930-х гг. Галоўным прынцыпам стыля быў закладзены лозунг архітэктара Л. Салівіна - “форму вызначае функцыя”. Будынак двухпавярховы складаны ў плане. Складаецца з некалькіх аб'ёмаў.
Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года. Выкарыстоўваўся ў якасці пяціпакаёвага жылога дому гр. Арсеньевай Н.А. да 1 чэрвеня 1962 года, калі ў будынку размесціліся дзіцячыя яслі №2. Потым ў будынку месціліся: супраціўваллёвы дыспансэр, паліклініка КДБ БССР па Брэсцкай вобласці, абласны дыспансэр медыцынскай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны. З 8 кастрычніка 2009 года ў будынку змяшчаецца паліклініка Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.