Будынак

Шыфр

112Е000002_75

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1939 г.

Апісанне

Трохпавярховы вуглавы будынак уяўляе сабой складаную Г-падобную форму плана, арыентаванага больш працяглым фасадам на вуліцу Леніна, мураваны аб’ём накрыты вальмавым жалезным дахам.

У 1938 г. Гарадская ўправа зацвердзіла праект будаўніцтва каменнага трохпавярховага будынка на месцы драўлянага. Новы дом быў распрацаваны архітэктарам Яўгеніюшам Пісьменьскім. Праз год 14 сакавіка 1939 года дом з недаробкамі быў прыняты Гарадской ўправай.

У снежні 1940 г. жылы дом быў нацыяналізаваны. Пасля Другой Сусветнай вайны квартал не захаваў сваёй першапачатковай канфігурацыі. Згодна з генеральным планам будаўніцтва г. Брэста, распрацаваным ў 1948 г., у 1960-я гг. была завершана будаўніцтва і добраўпарадкаванне галоўнай плошчы імя Леніна, сфармаванай як адміністрацыйна-грамадскі цэнтр горада. 

Да 1950 г. будынак знаходзіўся ў валоданні Брэсцкай ЦЭЦ (цеплаэлектрацэнтраль). У ліпені 1950 г. жылы дом быў перададзены Гаркамгасам домакіраўніцтву № 5.  

Увесь час будынак па вул. Леніна 16 не змяняў свайго выкарыстання як жыллёвы з гандлёвымі памяшканнямі.