Шыфр
112Е000002_76
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1960 г.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой чатырохпавярховы мураваны аб'ём, накрыты жалезным дахам. Галоўны фасад сіметрычны. Дом пабудаваны ў стылі “сацыялістычны класіцызм”.
Праектныя работы па будаўніцтву дома па вул. Леніна былі распачаты згодна з рашэннем выканкама Брэсцкага гарсавета, на будаўніцтва ў 1958 годзе быў выдадзены ўчастак зямлі. У 1960 годзе будынак быў пабудаваны. Дзяржаўны акт на права карыстання зямлёй будынка выдадзены Гаркамгасу. Увесь час жыллёвы будынак не змяняў свайго выкарыстання. Гэта 23-кватэрны жылы дом на 45 пакояў, у тым ліку па 8-адна і двухпакаёвых кватэр, 7-трохпакаёвых. Памяшканні на 1 паверсе з фасаду здадзены ў арэнду, у ім былі размешчаны офіс па абмену валют, гандлёвыя памяшканні. У доме праведзены вадаправод, усталяваны санвузлы, цэнтральнае цяпло, каналізацыя, газ, ёсць падвал.