зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_77

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1922 г.

Апісанне

Гісторыя фарміравання будынка тэатра пачалася з 1922 г., калі на тэрыторыі афіцэрскай калоніі на Новай Дзяльніцы Брэста-над-Бугам (сучасны г. Брэст) на сродкі Міністэрства Спраў Вайсковых Польшчы быў пабудаваны клуб “Досвітак”. 

Па большай частцы будынак выкарыстоўваўся ў якасці кінатэатра. Але ў лістападзе 1932 г. быў зачынены і пасля рэканструкцыі працаваў амаль выключна ў якасці тэатра. Вядома, што спектаклі ставіліся на польскай мове.

Пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР, 2 снежня 1939 г. абком КП(б)Б разгледзіў пытанне аб стварэнні ў Брэсце яўрэйскага і рускага тэатраў - кіраўнікоў вырашылі запрасіць з усходніх абласцей. Для рускага тэатра быў абраны будынак тэатра “Досвітак”, рэканструкцыя якога была скончана ў пачатку 1940 г. За перыяд з 1939 г. па 21 чэрвеня 1941 г. тэатрам было адыграна 57 спектакляў.

Пачатак вайны трупа тэатра сустрэла на гастролях у Пінску. У акупаваным Брэсце засталася частка трупы Віцебскага абласнога тэатра, хор Мінскай філармоніі і салісты балетнай трупы. Усе яны (92 чалавека) пад час акупацыі працавалі ў тэатры і лічыліся ваеннапалоннымі. У кастрычніку 1943 г. частку з іх прымусова вывезлі ў Беласток.

У 1987 г. тэатр знаходзіўся ў аварыйным стане і з 1989 да 1995 гг. адбывалася рэканструкцыя будынка. Рэканструкцыя тэатра выконвалася згодна з праектам, рапрацаваным ў 1985-1987 гг. Ленінградскім філіялам інстытута “ППРаТэатр”. Сёння тэатр належыць ДзУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі”.