зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_82

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Леніна 37/2

Датаванне

1925 - 1926 гг.

Апісанне

Аднапавярховы мураваны з высокай мансардай будынак у плане мае прамавугольную форму і сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, пабудаваны па праекце 2-х кватэрнага дома. Будынак пабудаваны згодна з напрамку ў польскай архітэктуры, які атрымаў назву “сядзібны-нацыянальны стыль”. 

На першым паверсе 2-х кватэрнага дома па вул. Леніна 37/2 была гасцёўня, кабінет, кухня, сталовая. На мансардзе былі спальня, ванная, туалет. Будынак меў аўтаномную сістэму воднага ацяплення, вадаправод і каналізацыю, дымавыя трубы. Дабраўпарадкаванне ўчастка вакол дома было выканана па праекце архітэктара Юльяна Лісецкага.

У гады Вялікай Айчыйнай вайны і пасля вайны дом не змяніў свайго прызначэння.

Зараз у будынку знаходзіцца адміністрацыйная установа УУС, на першым паверсе размешчаны музей Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.