зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_86

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1936 г.

Апісанне

Да Першай сусветнай вайны на месцы будынка № 62 знаходзіўся мураваны будынак, прызначэнне і гаспадары якога на сённяшні дзень не высветлены. У 1915 г. будынак быў спалены пры адступленні расійскімі войскамі. 

Бліжэй да 1930 г. на гэтым участку па праекце архітэктара М. Катовіча ў стылі “мадэрн” быў пабудаваны двухпавярховы драўляны асабняк з трыма эркерамі галоўнага фасада (цэнтральны эркер увенчаны купалам) і двума эркерама дваровага фасада (не захаваліся). На ўчастку таксама былі размешчаны часовыя збудаванні і гаспадарчы будынак. 

У 1932-1933 гг. у глыбіні ўчастка на адлегласці 8,5 м ад існуючага драўлянага асабняка па праекце вядомага пецярбургскага архітэктара М.І. Катовіча была пабудавана каменная афіцына ў стылі “канструктывізм” (суч. вул. Леніна, 62/2). На галоўны фасад выходзілі два вялікіх акна, па цэнтры галоўнага фасада пад высокім атыкам размяшчаліся зашклёныя двухпольныя дзверы з фрамугай. Планіроўка будынка анфіладная. Адразу пасля сталовай можна было трапіць на тэрасу. 

У 1936-1937 гг. па чырвонай лініі вуліцы Уніі Любельскай па праекце вядомага брэсцкага архітэктара Б. Новака з'явіўся яшчэ адзін двухпавярховы жылы дом у стылі “канструктывізм” (суч. вул. Леніна, 62). Дом захаваўся да нашых дзён. 

Усе будынкі, якія захаваліся, выкарыстоўваюцца пад жыллё.