зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_88

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1955 г.

Апісанне

Будынак інтэрната Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута быў узведзены ў 1955 г. Архітэктура будынка з'яўляецца рэтраспектыўным перайманнем акадэмічнага накірунку стылю класіцызм і адносіцца да так званага "сталінскага ампіру".

Будынак ўяўляў сабой П-падобны ў плане чатырохпавярховы аб'ём на высокім цокалі, накрыты схільным дахам. Рызаліты бакавых карпусоў ўтвараюць курданёр перад галоўным фасадам, з боку вул. Леніна. Высокі атынкаваны цокаль будынка вылучаны магутным валам. Уваходы ў будынак падкрэслены прафіляванымі дзвярнымі сандрыкамі на мадульёнах. У франтальна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе цэнтральны несапраўдны рызаліт галоўнага фасада. Рэпрэзентатыўнасць галоўнага ўваходу ў будынак ствараецца сінтэтычным класіцыстычным порцікам з гексастыль-каланадай.

Будынак меў класічную, сіметрычную калідорную планіроўку. Функцыянальна кожны паверх прадстаўляў аўтаномную секцыю на 35 пакояў з агульнай кухняй, санвузламі і падсобнымі памяшканнямі і дзвумя эвакуацыйнымі лесвічнымі клеткамі. Пад усім будынкам размяшчаўся ёмісты склеп, з вышынёй памяшканняў ад 2,5 да 4,37 м. 

На сённяшні дзень захаваліся у здавальняючым стане галоўныя і дваровы фасады.