зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_9

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Будзённага, 23

Датаванне

к. ХІХ - пач. ХХ ст.

Апісанне

Двухпавярховы мураваны будынак мае прамавугольную форму і сіметрычны фасад, накрыты двухсхільным дахам, падмурак бетонны.

Дакладна вядома, што ўладальнікам будынка за польскім часам быў Пінчук Рэвека. У 1939 г. дом быў нацыяналізаваны згодна пастанове Часовага ўпраўлення горада Брэста ад 22 лістапада 1939 года. Афіцыйна ўладальнікам жылога дома па рашэнню выканкама гарадскога Савета дэпутатаў быў прызначаны Гаркамгас, потым перайменаваны ў Гаржылкіраўніцтва.

У 1973 г. і 1985 г. выканана рэканструкцыя з перапланіроўкай кватэр, пад час якой печы былі дэмантаваны і зроблена цэнтральнае ацяпленне, праведзены газ. Быў заменены жалезны дах і усталяваны шыфер, у доме праведзены вадаправод і каналізацыя.

Цяпер унутраная планіроўка зменена. У выніку яе, ў доме 6 кватэр з асобнымі санвузламі: 2 кватэры аднапакаёвыя і 4 кватэры двухпакаёвыя. Уваход у будынак жыхары дома ажыццяўляюць праз два асобных уваходы, адзін з тарца, другі с прыбудовы.