Шыфр
112Е000002_91
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Апісанне
Будынак быў пабудаваны быў ў 1902 г. у стылi “позні класіцызм“.
Двухпавярховы (другі паверх надбудаваны пазней) мураваны будынак мае складаную П-падобную форму ў плане i сiметрычны фасад, накрыты двухсхільным дахам, падмурак бетонны. Архітэктура дома мае элементы дэкора.
У 1939 г. дом быў нацыяналізаваны. У час нямецка-фашысцкай акупацыі Брэста тэрыторыя ад ракі Мухавец да вул. Маскоўскай, на якой знаходзіўся дом, увайшла ў гета для “ўсходнікаў”, будынак выкарыстоўваўся як жылы.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў выкананы капітальны рамонт будынка. У 1976 г. адбылася рэканструкцыя з перапланіроўкай кватэр.
На сённяшні момант унутраная планіроўка будынка зменена. У выніку яе ў доме 10 кватэр. Уваход у будынак жыхары дома ажыццяўляюць праз тры асобных увахода з дваровага фасада.