Шыфр
112Е000002_93
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 2
Датаванне
1953 г.
Стыль
"Сталінскі класіцызм"
Апісанне
Будынак мураваны, трохпавярховы, Г-падобны ў плане. Знаходзіцца ў гістарычным квартале № 47 горада Брэста на гістарычных дзялках №12, 13. Квартал быў сфарміраваны ў сярэдзіне XIX ст., у той час яго абмяжоўвалі вуліцы: Садовая - Арджанікідзе, Славянская - К. Маркса, Вазнясенская - Камсамольская, Дваранская - Міцкевіча. У 1915 годзе страты квартала склалі 70%. Забудова на рагу Садовай i Славянскай была цалкам знішчана. Цалкам, квартал №47 адбудавалі напачатку 1930-х, у перыяд Другой Рэчы Паспалітай. На той час вуліцы былі перайменаваны: Славянская зрабілася Зыгмунтоўскай, Вазнясенская - Стацкевіча, Дваранская - Міцкевіча, Садовая захавала былую назву.
У 1953 годзе на месцы вышэйспамянутых будынкаў Брэсцкая дыстанцыя будынкаў i збудаванняў Беларускай чыгункі пабудавала 48-кватэрны жылы дом. 18 красавіка 1998 года будынак перададзены на баланс КУП “ЖРЭУ г. Брэста”. На працягу свайго існавання будынак выкарыстоўваўся выключна ў якасці жылога будынка.