Шыфр
112Е000002_94
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 4
Датаванне
1932 г.
Апісанне
Будынак размешчаны ў гістарычным квартале № 47 горада Брэста на дзялцы № 14. Квартал быў сфарміраваны ў сярэдзіне XIX ст. Тады яго абмяжоўвалі вуліцы Садовая (Аржданікідзэ), Славянская (Карла Маркса), Увазнясенская (Камсамольская), Дваранская (Міцкевіча). Напачатку 1930-х частку дзялкі №14 купляе Юзаф Выржыкоўскі з намерам пабудаваць жылы дом. Праект распрацаваў вядомы Пецярбургскі архітэктар Мікалай Іванавіч Катовіч (напрыканцы 1920-х - пачатку 1930-х Галоўны Архітэктар горада Брэста). Праект зацверджаны Магістратам 21 красавіка 1932 года і ўзгоднены з крапасным інжынерным упраўленнем 20 траўня 1932 года. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам самога Мікалая Катовіча і было скончана ў рэкордны тэрмін - дом быў уведзены ў эксплуатацыю 19 снежня 1932 года.