зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_99

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 28

Датаванне

1954 г.

Стыль

Рысы правінцыяльнага "сталінскага ампіру"

Апісанне

Будынак уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём накрыты вальмавым дахам. Мае рысы правінцыяльнага “сталінскага ампіру”. Будынак размешчаны ў гістарычным квартале № 35 горада Брэста на дзялцы №11. Квартал быў сфарміраваны ў сярэдзіне XIX ст. На гэтым месцы па адрасе Зыгмунтоўскага, 30 (34) у міжваенны час знаходзілася два жылых дома, якія належылі Падзінака Наталлі-Валянціне: драўляны (1925 года пабудовы, захаваўся) і мураваны 1926 года пабудовы. У 1953 годзе мураваны дом Падзінака быў знесены, а на яго месцы ў 1954 г. пабудаваны новы трохпавярховы дом. Праектныя чарцяжы не захаваліся. У 1966 годзе будынак перададзены на баланс брэсцкай камунальнай гаспадаркі. Сёння у доме 18 кватэр: 11-двухпакаёвых і 7-трохпакаёвых.