зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_61

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынак па вуліцы Мураўёўскай, 49 (сёння па вуліцы Сацыялістычнай) належыў мешчаніну Мееру Рафаілаву Орліку. Гаспадар здаваў памяшканні ў арэнду. На фотаздымку пачатку ХХ ст. чытаецца надпіс “Бакалейная торговля Ейка Перлин”, “Писчебумажная торговля Левковича”, “Х. Лившиц”.

Гэта быў мураваны аднапавярховы Г-падобны ў плане атынкаваны будынак. 

На сённяшні дзень захавалася частка вокнаў, якія маюць ранейшыя габарыты і абрамленне, астатнія высечаны або закладзеныя. Вугал будынка акцэнтаваны дэкараванымі пілястрамі і нішамі. Фасад завершаны прафіляваным карнізам, аркатурным фрызам з гіркамі і парэбрыкам. 

У цяперашні час у будынку знаходзіцца гандлёвы дом “Березина”.