Шыфр
213Г000011_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, пр-д Гогаля, 7
Датаванне
Канец XIX - пачатак ХХ стагоддзяў
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 7 уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - забудовы пр-да Гогаля, які знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Віцебска. На фасадах прысутнічаюць сляды пераробак. На галоўным фасадзе з левага краю раней існаваў дзвярны праём. Будынак уяўляе сабой прыклад грамадзянскай шэраговай забудовы канца XIX - пач. ХХ стагоддзяў. У наш час выкарыстоўваецца як жылы дом з нежылымi памяшканнямi на першым паверсе.