Шыфр
213Г000011_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Стыль
Эклектыка
Будынак № 7 уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - забудовы пр-да Гогаля, які знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Віцебска. Трохпавярховы з падвалам дом складаецца з двух частак і мае цікавую гісторыю будаўніцтва. Першая частка пабудавана ў канцы XIX - пачатку XX стст. і выходзіла на былую Магілёўскую плошчу. Другая размешчана ўздоўж праезду Гогаля і ўзведзена ў 1952 г. У 2009-2015 гг. над усім будынкам надбудаваны трэці паверх.
Будынак уяўляе сабой прыклад грамадзянскай шэраговай забудовы мяжы XIX - ХХ стст. Сёння выкарыстоўваецца як адміністрацыйны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён