зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Будзённага, 15

Датаванне

1934 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

З канца 20-х гг. 20 ст. у жыллёвым будаўніцтве БССР быў узяты курс на будаўніцтва шматпавярховых дамоў для рабочых. Адным з першых у Магілёве будуецца 3-павярховы “Дом Будзённага”, які сёння знаходзіцца на вул. Будзённага. Сваю назву атрымаў пасля сдачы ў эксплуатацыю “да дня нараджэння Маршала СССР С.М. Будзённага”. У савецкі час з’яўляўся адной з першых спроб стварэння добраўпарадкаванага гарадскога жылля. Пабудаваны як жылы ў пачатку 1930-х гг. З’яўляецца прыкладам канструктывізму савецкай эпохі. У гады ВАВ у доме размяшчаўся размеркавальны пункт рэзерва нямецкай арміі, пашкоджаны. 

Кампазіцыя будынка заснавана на вуглавым рашэнні, дзе адзін з галоўных фасадаў выходзіць на вул. Будзённага, другі — на вул. Піянерскую. У архітэктурным абліччы выкарыстаны выступаючыя аб’ёмы сцен, бакавыя балконы, падкрэсленыя вертыкалі з суцэльным зашкленнем лесвічных праёмаў, вонкавая гладкая атынкоўка сцен. Аконныя праёмы прамавугольныя. Канструктыўную схему будынка складаюць папярочныя нясучыя сцены ступенчатых абрысаў. Вакол кожнай лесвічнай пляцоўкі размешчаны па дзве трохпакаёвыя кватэры з асобнай кухняй, пярэдняй і жылымі пакоямі.