Шыфр
512Е000001_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХІХ ст.
Пабудаваны як жылы, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы. У 20-я гады ХХ ст. дом нацыяналізаваны. Доўгі час быў жылым. Цяпер выкарыстоўваецца як адміністрацыйна-гаспадарчы будынак.
Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай, вертыкальна крапаваны вузкімі парнымі лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі, на другім паверсе падкрэслены падаконнай цягай і прамымі прафіляванымі сандрыкамі. Фасадная плоскасць першага паверха апрацавана гарызантальным рустам. Тарцовы і дваровы фасады вырашаны гладка, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі без дэкору. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз. На дваровым фасадзе зроблены невялікі бакавы рызаліт.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён