Шыфр
711Е000001_4_22
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1882 г.
Апісанне
Мае двухчастковую аб'ёмна-прасторавую кампазiцыю. Левая гістарычная частка дома пяціпавярховая (у тым ліку цокальны паверх і мансардны), накрыта двухсхiльным дахам. Галоўны фасад асіметрычнай кампазіцыі. Са змяшчэннем ад цэнтральнай восі ўлева размешчаны дзвярны праём галоўнага ўвахода, да якога вядзе высокі ганак. Частка фасада над уваходам завершана двухсхільным шчытом, акцэнтавана шырокімі балконамі. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай, падаконнымі цягамі на другім і трэцім паверхах. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых абрамленнях, на першым і другім паверхах з прамымі сандрыкамі. Завершаны фасад прафіляваным карнізам. Дваровы фасад вылучаны 2 неглыбокімі бакавымі рызалітамі. Архітэктурнае рашэнне фасада спрошчанае. Фасадная плоскасць прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Да заходняга рызаліта прыбудаваны ўваходны тамбур. У цэнтральнай частцы фасада паміж рызалітамі вокны мансарднага паверха. Тарцовы ўсходні фасад завершаны разарваным трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху. Сцяна прарэзана ў цэнтры радам аконных праёмаў без дэкору.
З заходняга боку прыбудаваны новы двухпавярховы з цокальным паверхам і мансардай аб'ём, накрыты двухсхільным дахам. Паверхі падзелены цягамі. Прамавугольныя вокны на першым паверсе з прамымі сандрыкамі.