зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_196

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХІХ - пач. ХХ ст.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Будынак па адрасе Дамброўскага, 106 (112) лічыцца ў дакументах Магістрата Брэста-па-над-Бугам як “przedwojenny”, гэта значыць пабудаваны да Першай сусветнай вайны, і адноўлены ў 1925 г. па праекце вядомага брэсцкага архітэктара Мікалая Сінкевіча. Гэта быў двухпавярховы складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Мае крыло з боку дваровага фасада. Першы паверх перабудаваны. Над праезнай аркай захаваўся паўцыркульны сандрык з замковым камнем і таблічка з датай. Каштоўным элементам фасада з'яўляюцца філёнгавыя дзверы і каробка, аздобленыя разьбой і каронкай. Таксама, згодна крыніцам, у 1928 г. уласнікі дома будуюць “мураваную аднапентравую афіцыну” у двары. 

Будынак муніцыпалізаваны ў студзені 1940 г.  Перададзены  Гаркамгасу ў 1950 г.  На той час у доме,  акрамя крамаў, было 4 кватэры. Да пачатку XXI ст. будынак выкарыстоўваўся пад жыллё i крамы.