Шыфр
213Г000046_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Першая трэць ХІХ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 12 па вул. Леніна з'яўляецца часткай суцэльнай забудовы і ўваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - Будынкі былых казарм Ленкаранскага палка. Двухпавярховы на высокім цокальным паверсе будынак пад двухсхільным дахам. У плане мае злёгку выгнуты прамавугольнік. Пабудаваны як казарма для 163-га пяхотнага Ленкаранскага палка ў першай трэці ХІХ ст.
Пэўнае ўяўленне пра выгляд будынка ў пач. ХХ ст. нам дае паштоўка 1910-х гг. (будынак № 12 паказаны на заднім плане, на першым плане - будынак № 16).