213Г000046_2
Шыфр
213Г000046
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. 19 ст.
Стыль
эклектыка
У склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - Будынкі былых казарм Ленкаранскага палка ўваходзяць дамы №№ 12, 14, 16 па вул. Леніна (былыя вул. Вялікая Магілёўская, Гогалеўская), якія ўяўляюць сабой суцэльную забудову. Дамы ўзведзены ў канцы ХІХ ст. як казармы для 163-га пяхотнага Ленкаранскага палка. У сувязі з тым, што будынкі размяшчаліся сярод жылых дамоў, было вырашана адыйсці ад прынцыпа тыпізацыі і надаць казармам рысы гарадской жылой забудовы. Параўнальны аналіз праектнага выгляду будынка з яго сучасным станам сведчыць, што за гады існавання значных перабудоў і пераробак не адбывалася.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён