зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_146

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1901 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Савецкай, 7 уяўляе сабой аднапавярховае цаглянае складанае ў плане збудаванне з сутарэннем. У ім размяшаліся крамы і жылыя памяшканні. Сутарэнне, якое мела ўваход з галоўнага фасаду, выкарыстоўвалася для захоўвання тавару. Побач таксама меліся дзве драўляныя гаспадарчыя пабудовы. 

З прыходам савецкай улады дом у 1939 г. быў муніцыпалізаваны. У час нямецкай акупацыі дом знаходзіўся ў задавальняючым  стане. Пашкоджаны ён быў у час вызвалення горада ў 1944 г. 

Пасля вайны дом быў адноўлены, але са значнымі змяненнямі не толькі аб'ёму, але і архітэктурнага аздаблення галоўнага фасаду. Адбудавана была толькі яго першапачатковая частка з дабудовай драўлянага тамбура з дваровага фасаду. Будынак быў перададзены Пінскай гарадской бальніцы, у якой размясцілася служба хуткай дапамогі. Пад час рэканструкцыі 1970-1971 гадоў замест драўлянага тамбура была дабудавана цагляная прыбудова большых памераў. 

У 2003 г. будынак быў перададзены ў пастаяннае карыстанне аддзелу аховы здароўя для размяшчэння гарадского цэнтра здароўя. У 2008 г. будынак быў перададзены Тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Пінска ў аператыўнае кіраванне.