Шыфр
313Г000066_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1949 - 1955 гг.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой трохпавярховы аб’ём, які знаходзіцца на рагу вуліц Пушкіна і Сялянскай. Галоўны, парадны фасад, звернуты на вул. Пушкіна. Ён праектаваўся і будаваўся як вучэбная ўстанова, у якой першапачаткова размяшчаўся рачны, а затым машынабудаўнічы тэхнікумы. Першапачаткова быў пабудаваны галоўны адміністрацыйны (вучэбны) корпус (1949 г.), потым — фланкіруючая яго па вул. Сялянскай трохпавярховая прыбудова (1955 г.). Пры гэтым за яе аснову быў выкарыстаны даваенны дом, які знаходзіўся на гэтым месцы. Адначасова з асноўным корпусам будынка ў 1949 г. на ўнутранай дваровай тэрыторыі ўзніклі пабудовы, якія прызначаліся для тэхналагічнага забеспячэння вучэбнага працэсу. Распрацоўка праекта будынка вялася ў Гомельскім філіяле "Белдзяржпраекта" пад кіраўніцтвам архітэктара А.І. Касякова, які быў аўтарам шматлікіх будынкаў у Гомелі і некаторы час працаваў яго галоўным архітэктарам. У архітэктурным дэкоры помніка выкарыстаны матывы класіцызму, што было тыповым для пасляваеннага будаўніцтва.