Шыфр
313Г000066
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1948 г.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Вуліца Пушкіна -- адна са старэйшых вуліц горада, якая пачала фарміравацца ў канцы 18 ст. Яна знаходзіцца ў раёне так званага "дваранскага гнязда", пачынаецца ад былога Каўказскага яра (быў засыпаны пры будаўніцтве цырка) і заканчываецца перад мысам, які ўтвараецца на стыку Баярскага спуску і набярэжнай р. Сож. Па працягласці вуліца невялікая, аднак па ёй можна прасачыць развіццё архітэктурных густаў з канца 19 ст. да 1950-х гадоў.
У пачатку вуліцы захаваліся будынкі канца 19 - пачатку 20 ст. Гэта дамы № 1, 2, 3А, 4, 10А. У 1920-1930-я гг. былі пабудаваны дамы 11,24, 26, 28. Сярод іх вылучаецца будынак пад № 26, пабудаваны па праекту С.Д. Шабунеўскага ў 1927 г. Пасляваенны перыяд забудовы вуліцы прадстаўлены дамамі 5,7,14,18,22.