Шыфр
313Г000066_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1962 г.
Стыль
Гістарызм
Апісанне
Дом па Пушкіна, 14 у плане прадсатаўляе сабой П-падобную структуру, увасобленую за лік цэнтральнага аб’ёму і двух сіметрычных бакавых рызалітаў, якія з боку задняга фасада ўтвараюць курданер.
У афармленні фасада цэнтральнага аб’ёму выкарыстаны трохчасны дарычны порцік, які аб’ядноўвае першыя два паверхі. На другім паверсе порціка аформлена лоджыя з балюстрадай. Цэнтр прафіляванага знізу і зверху (дэнтыкуламі) шырокага карніза па баках упрыгожваюць прамавугольныя разеткі з выявамі кветак. Карніз працягваецца і на бакавых сіметрычных адносна порціка неглыбокіх выступах, фланкіравных лапаткамі і на другім паверсе дэкараваных глухімі арачнымі праёмамі. Цэнтральная частка фасада завяршаецца франтонам, аздобленым па краям дэнтыкуламі, а ў цэнтральнай частцы – гадзіннікам.