Шыфр
513Е000774_20
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Мураваны двухпавярховы, прамавугольны ў плане, неатынкаваны будынак з двухсхільным шыферным дахам. Галоўным з’яўляецца заходні фасад, дзе знаходзіцца ўваход у будынак. Першапачаткова на першым паверсе былі зроблены тры ўваходы. Цэнтральны ўваход з высокім прамавугольным парталам з чатырма філёнгавымі дзвярыма быў апраўлены дзвюма калонамі. Злева і справа ад галоўнага ўваходу знаходзіліся дадатковыя ўваходы з філёнгавымі дзвярыма. Гэтыя бакавыя ўваходы былі аформлены двухкалоннымі порцікамі з трохкутным франтонам. Калоны адрозніваліся ад антычных формаў спрошчаным антаблементам і масіўным пастаментам, злёгку звужаліся дагары. Будынак выкананы ў стыле эклектыкі з элементамі неамаўрытанскага стыля.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён