Будынак

Шыфр

513Е000774_23

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Мураваны аднапавярховы неатынкаваны будынак, у плане прамавугольны. Частка вокнаў захавала лучковыя перамычкі, ліштву і лучковыя сандрыкі, падваконныя цягі і філёнгі. Вуглавая частка будынка зрэзана. Тут знаходзіўся дзвярны праём. Захаваліся яго дэкаратыўныя апраўленні ў выглядзе пілястраў і франтона з сухарыкамі. Фасады дэкараваны руставанымі пілястрамі і шырокім фрызам з дэнцікуламі, прафіляванымі цягамі і арачным паяском.