Шыфр
513Е000774_39
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Уладальнік дома да нядаўняга часу быў невядомы. Але у 2022 годзе супрацоўнікамі музея было усталявана, што будынак па вуліцы Сацыялістычнай, 79 – былы даходны дом купца 1-й гільдыі Гешэля Мордухава Касталянскага. Новы мураваны двухпавярховы дом ён пабудаваў пасля пажару, у 1904 г. Першы паверхбудынка быў дэкараваны рустам, прафіляванымі пілястрамі. Вокны, расцесаныя пад вітрыны, прамавугольныя. У дэкаратыўным афармленні другога паверха ўжыты парэбрык, сухарыкі, сандрыкі, лапаткі. Вокны арачныя.
Гэта быў даходны дом з крамамі на першым паверсе і жылымі памяшканнямі на другім. У 1918 г. тут жыў і прымаў хворых дантыст Г.Л. Абелеў, прымала хворых жанчын і парадзіх доктар Б.А. Абелева. Пасля рэвалюцыі 1917 г. тут знаходзіліся жылыя кватэры на 2 паверсе і крамы на 1 паверсе (напрыклад, крама “Кулинария”у 1980-я гг.). У цяперашні час у будынку знаходзіцца крама “Меланж”, кавярня “Стрелец” і жылыя кватэры.