Шыфр
513Е000774_40
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Мураваны будынак на месцы драўлянага, які згарэў падчас пажару, быў пабудаваны ў 1902 г.
Гэта быў мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з атынкаваным першым паверхам. Дэкор першага паверха адсутнічаў. На першым паверсе вокны былі прамавугольныя, высечаныя пад вітрыны. Вокны другога паверха маюць арачныя (дакладней стрэльчатыя) праёмы. У цэлым, другі паверх насычаны дэкаратыўнымі элементамі: развітымі апраўленнямі вокнаў ліштвамі, сандрыкамі, нішамі і падваконнымі цягамі.
У 1910-я гг. будынак належаў ЯКТ (Яўрэйскае каланізацыйнае таварыства). На 1 паверсе арганізацыя здавала частку памяшканняў у арэнду пад крамы (напрыклад, тут была крама абутку С. Граеўскага), на 2 паверсе ў арэнду здаваліся жылыя памяшканні.
У першай палове 1919 г. будынак быў муніцыпалізаваны. У 1970-1980-я гг. тут размяшчалася галантэрэйная крама.
У цяперашні час у будынку размяшчаецца салон сувязі, ювелірная майстэрня і кавярня “Лакомка”.