зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_43

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будаўніцтва дома па вул. Сацыялістычнай, 69 адбывалася ў 1914-1917 гг. Будынак належыў Гіршу Марголіну з сынам. Па архіўным дадзеным вядома, што свой дом Марголіны пачалі будаваць напярэдадні Першай сусветнай вайны, а скончылі за год да яе сканчэння. Гаспадары гандлявалі бакалейнымі таварамі, цукрам. 

Будаваўся дом  як жылы з ганлёвымі памяшканнямі. На першым паверсе размяшчаліся крамы, на другім жылыя кватэры. У маі 1919 года будынак быў нацыяналізаваны, але у гады НЭПа (1921-1925) Марголіны бралі ў арэнду камунальны будынак па вул. Сацыялістычнай, 69 для гандлю бакалейнымі таварамі. У 1926 г. дагавор арэнды быў скасаваны. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны тут працавала малочная крама. У 1980-я – пачатку 2000-х  тут знаходзілася крама “Океан”. У цяперашні час у будынку размяшчаюцца крамы “Джинсовик, “Бутик”, жылыя кватэры. 

Фотаздымак, зроблены падчас польскай акупацыі 1918 г. дазваляе пабачыць першачатковы выгляд будынка. Да 1920-х гг., калі была зроблена прыбудова з левага бока, ён быў значна меншым. Першапачаткова ў плане будынак быў прамавугольным, пасля прыбудовы атрымаў Г-падобны выгляд.