Шыфр
513Е000774_55
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1911 г.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Мураваны аднапавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Размешчаны ў паўночнай частцы квартала па перыметры забудовы. Галоўным з’яўляецца паўночны фасад будынка, які выходзіць на Камсамольскую вуліцу (былую Адамаўскую). Кампазіцыя фасаду сіметрычная. Аднак прыбудова да ўсходняга фасада, зробленая у пачатку ХХІ ст. пазбавіла будынак сіметрыі. Уваходная група прамавугольнай формы, дэкараваная ліштвой. Ваконныя праёмы таксама маюць прамавугольную форму і дэкараваныя ліштвой. Фланкіруеуцца фасад руставанымі пілястрамі. Вянчае фасад атык складанай формы з выкладзенаым цэглай надпісам “1911-2011”, якая з’явілася ў пасля капітальнага рамонту будынка. Карніз шматузроўневы, прафіляваны, дэкараваны сухарыкамі.