зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000192_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Савецкі раён, пр-т Незалежнасці, 46

Датаванне

1957

Апісанне

Будынаку  г.Мінску, па праспекце Незалежнасці, 46. Пяціпавярховы складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Галоўны фасад вылучаны нешырокім рызалітам, які падзяляе будынак на два крыла. Фасадная плоскасць рызаліта падзелена міжпаверхавай цягай паміж 3-м і 4-м паверхамі, раскрапавана канеліраванымі пілястрамі. Сцяна ніжніх 1-3-га паверхаў апрацавана рустам. На першым паверсе дзвярны праём і высокія прамавугольныя вокны вітрын. На 4-м паверсе крайнія вокны рызаліта дэкарыраваны ліштвамі з паўкруглымі сандрыкамі і прамавугольнымі развітымі карнізнымі паясамі. Правае крыло будынка Г-падобнае ў плане. У месцы прымыкання да рызаліта знаходзіцца арка праезда ў двор. Галоўны фасад па гарызанталі падзелены арнаментаванай цягай паміж 3-м і 4-м паверхамі. Сцяна ніжняга яруса апрацавана рустам. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. На першым паверсе акцэнтамі з'яўляюцца два арачныя прафіляваныя з ляпным дэкорам парталы дзвярных праёмаў. На трэцім паверсе сіметрычна размешчаны невялікія балконы з простымі металічнымі рашоткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы і праёмы балконных дзвярэй без дэкору. На чацвёртым паверсе праёмы балконных дзвярэй аздоблены складанымі абрамленнямі з ляпнымі элементамі дэкору. У адну кампазіцыю з імі арганічна ўключаны ляпны дэкор размешчаных над балконамі аконных праёмаў 5-га паверха. Фасад бакавога крыла паўтарае архітэктурнае рашэнне фасада размешчанага насупраць крыла дома № 44.