713Г000192_1
Шыфр
713Г000192
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён, пр-т Незалежнасці, 44, 46, 47, 48
Датаванне
1950 - 1955 гг.
Будынак 8-павярховы складаны ў плане. Фасады характарызуюцца сіметрычнай кампазіцыяй. Візуальна па гарызанталі падзелены на 3 ярусы. Фасадная плоскасць ніжняга яруса на ўзроўні 1-га і 2-га паверхаў члянёна прамавугольнымі і вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі, апрацавана рустам, швы якога ўпрыгожаны вітымі паяскамі. Аконныя праёмы, размешчаныя над дзвярнымі праёмамі дэкарыраваны сандрыкамі. Асноўны акцэнт зроблены на цэнтральную частку фасада з боку плошчы. Галоўны уваход аформлены магутным прысценным порцікам, які складаюць руставаныя калоны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён