зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_11

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Камуністычны, 3

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Помнік жылой архітэктуры эклектыкі. Узведзены з цэглы ў пач. ХХ ст. у гістарычным цэнтры Магілёва на скрыжаванні Пішчыкава завулка і Макавецкага завулка. 

Будынак уяўляе сабой мураваны сіметрычны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з падвалам. Дах вальмавы.

Першапачаткова сцены з чырвонай цэглы неатынкаваныя.

Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі лучковымі праёмамі з фігурнымі ліштвамі, аздоблены падваконнымі цягамі. Паверхі падзеленыя прафіліраваным карнізным паяском, на другім паверсе прафіліраваны карніз.

З боку тарцовых фасадаў і ўздоўж бакавога фасада ў 1952 г. зроблены прыбудовы.

Унутраная планіроўка першапачаткова калідорнага тыпу. Сучасная планіроўка зменена. сцены атынкаваныя і пафарбаваныя.