Шыфр
512Е000001_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Камуністычны, 6
Датаванне
канец ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак пабудаваны ў канцы XIX ст., як жылы дом. Да рэвалюцыі ў ім размяшчаліся мэбляваныя пакоі. Дом належыў гр. Ліўшыцу.
З 1918 г. да 1924 года не выкарыстоўваўся, значыўся як нежылы і безнаглядны. Нацыяналізаваны і ўзяты на ўлік Гарадскім жыллёвым камітэтам у 1924 г. З 1925 г. здадзены ў арэнду членам Саюза будаўнікоў Ісаку Лэйзеру, Арону Волу і Лэйбу Фарберу. 3 1928 года будынак перададзены Магілёўскаму акружному Савету працоўных калектываў абутнікоў пад жыллё.
Будынак быў пашкоджаны ў 1941-1944 гг. падчас Вялікай Айчыннай вайны. Быў адноўлены ў канцы 1940-х гадоў і выкарыстоўваўся ў ведамстве Гаржылкамунгаса, як камунальнае жытло.