зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_17

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1888 г.

Стыль

Эклектыка з элементамі мадэрна

Апісанне

Дом пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы, з улікам няроўнасці ўчастка. Дзейнічаў як грамадская ўстанова. У 1939 г. у будынку знаходзілася міліцыя - адрасны стол.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд акупацыі Магілёва (1941- 1944 г.) у будынку былога жандарскага ўпраўлення размяшчалася нямецкая гарадская паліцыя, якая складалася толькі з рускіх (150 чалавек) і змяшчалася за кошт гарадской Управы. Гарадская паліцыя адносілася да “службы порядка” (ОД), якая была створана ў жніўне 1941 г. і падпарадкоўвалася нямецкай “Службе безопасности” (СД-8). “Служба порядка” займалася грамадскай бяспекай і падтрыманнем парадку сярод мясцовага насельніцтва. Той хто знаходзіўся на службе ОД не насіў форму, а толькі павязку на рукаве з надпісам “Огбпйп§8біеп8І бег ЗіабГ’.

Да 2003 года ў будынку былога жандарскага ўпраўлення быў размешчаны Цэнтральны раённы аддзел унутранных спраў г. Магілёва, пасля Следчы камітэт пры Міністэрстве ўнутранных спраў, затым Камітэт папярэдніх расследванняў Упраўлення ўнутранных спраў Магілёўскага аблвыканкама, пасля Следчы камітэт РБ па Магілёўскай вобласці, затым Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследванняў КДК РБ па Магілёўскай вобласці.

Зараз будынак былога жандарскага ўпраўлення належыць Упраўленню ўнутранных спраў Магілёўскага аблвыканкама.